4 траўня 2024, Субота, 2:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Леся Арабец: Сілавікі застрэлілі траіх чалавек, сямёра - пры смерці

21

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны паведаміла пра новых ахвяраў сутыкненняў у цэнтры Кіева.

Леся Арабец напісала ў сваім акаўнце ў «Твітэры», што ў Доме афіцэраў знаходзяцца тры трупы актывістаў Еўрамайдана. Усе яны памерлі ад агнястрэльных раненняў, атрыманых сёння. Гэтую ж інфармацыю пацвярджае медыцынская служба Еўрамайдана.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпастнога вала некалькі ўдзельнікаў мітынгу ўзлезлі на аўтамабілі, якія перагароджвалі дарогу, і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Дзесяткі чалавек як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раненні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках