3 траўня 2024, Пятніца, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі: На гэтым тыдні яшчэ будзе вясна, а на наступным пахаладае

2
Сіноптыкі: На гэтым тыдні яшчэ будзе вясна, а на наступным пахаладае

Сакавіцкае надвор'е захаваецца да нядзелі.

Дарожную абстаноўку ўскладняць толькі ападкі ў канцы тыдня і галалёдзіца.

Але з панядзелка тэмпература зноў панізіцца. Свой уплыў акажа магутны антыцыклон, папярэджваюць у Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

- На гэтым тыдні будзе па-вясноваму цёпла. Тэмпература па-ранейшаму будзе на 5-10 градусаў вышэй за норму, - паведамілі карэспандэнту onliner.by сіноптыкі. - У выходныя адаб'ецца ўплыў атмасфернага фронту з Захаду. Чакаецца дождж, мокры снег, што можа паўплываць на дарожную абстаноўку. Кіроўцам таксама трэба сцерагчыся галалёдзіцы - у асноўным раніцай.

Нагадаем, менавіта пасля таго, як прайшоў мокры снег з дажджом у мінулую нядзелю, на мядзельскай трасе адбылася аварыя з чатырма загінулымі.

- Аднак ужо з панядзелка мы адчуем паўночны характар антыцыклону, які з'явіцца над Уралам, - распавялі ў гідраметэацэнтры. - Узмоцніцца ўсходні вецер. Чакаецца паніжэнне тэмпературы да мінус 5-10 градусаў па Цэльсіі. Так што апошнія дні зімы абяцаюць быць халоднымі.

Фота: ruvr.ru

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках