4 траўня 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана зняла дакументальны фільм пра Майдан

Руслана зняла дакументальны фільм пра Майдан

Спявачка Руслана паведаміла, што стварыла фільм пра падзеі на Еўрамайдане і гатова паказаць яго Еўропе.

Пра гэта Руслана напісала ў «Фэйсбуку».

«Усе чорныя злачынствы ўлады патрабуюць публічнага расследавання. І не толькі факты прымянення празмернай сілы пры падаўленні мірных пратэстаў, збіццяў ці катаванняў, але і тэхналогіі, метады, характар гэтых гвалтаў. Тэхналогія зачысткі студэнцкага Еўрамайдана ў ноч на 30-га лістапада і тэхналогія катаванняў актывістаў кажуць пра высокі ўзровень жорсткасці з боку паліцэйскіх уладаў, сілавікоў, «Беркута», Грыфона і іншых спецпадраздзяленняў», - адзначыла спявачка.

Спявачка вырашыла зняць фільм пра падзеі на Еўрамайдане і нават гатовая прадставіць яго Еўропе.

«Факты паказваюць на злачынства супраць чалавечнасці , за якое рана ці позна вінаватыя панясуць адказнасць. Сёння Еўропа ўбачыць праўду! На пасяджэнні Еўрапейскага Камітэта па эканамічных і сацыяльных пытаннях я прадстаўляю дакументальны фільм пра Майдан», - адзначыла Руслана.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках