4 траўня 2024, Субота, 7:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты ад апазіцыі пакідаюць Раду і ідуць на Майдан

1
Дэпутаты ад апазіцыі пакідаюць Раду і ідуць на Майдан

Апазіцыянеры пасля нарады са спікерам парламента вырашылі адправіцца на Майдан.

Пра гэта заявіў дэпутат ад фракцыі Батькивщина Аляксандр Турчынаў пасля нарады ў спікера Вярхоўнай Рады Уладзіміра Рыбака.

У той жа час байцы "Беркута" пачалі перамяшчацца з вуліцы Грушэўскага ў бок Еўрапейскай плошчы. Варта адзначыць, што ў барыкад каля стадыёна "Дынама" практычна не было мітынгоўцаў, і сілавікі займаюць плошчу без супраціву.

У сваю чаргу, Міністэрства ўнутраных спраў і Служба бяспекі Украіны апублікавалі сумесную заяву, у якой запатрабавалі ад апазіцыі спыніць беспарадкі да 18:00, інакш "пачнуць жорсткія дзеянні".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках