4 траўня 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беркут» без бою заняў вуліцу Грушэўскага і Еўрапейскую плошчу

1
«Беркут» без бою заняў вуліцу Грушэўскага і Еўрапейскую плошчу

Сілавікі міма барыкад перасоўваюцца невялікімі групамі, па некалькі дзесяткаў чалавек, да гасцініцы «Днепр».

Удзельнікаў Майдана на тэрыторыі няма.

Байцы «Беркута» пачалі перамяшчацца з вуліцы Грушэўскага ў бок Еўрапейскай плошчы. Варта адзначыць, што каля барыкад стадыёна «Дынама» практычна не было мітынгоўцаў, і сілавікі займаюць плошчу без супраціву, піша «Лiга.НЕТ».

«Беркут» перасоўваецца невялікімі групамі па некалькі дзесяткаў чалавек. На Еўрапейскай плошчы цяпер практычна нікога няма.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпастнога вала некалькі ўдзельнікаў мітынгу ўзлезлі на аўтамабілі, якія перагароджвалі дарогу, і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Дзесяткі чалавек як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раненні. Паведамляецца пра трох загінулых.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках