3 траўня 2024, Пятніца, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрыемствы масава скупляюць алкатэстэры

11
Прадпрыемствы масава скупляюць алкатэстэры

Пасля ўступлення ў дзеянне новай рэдакцыі Закона "Аб ахове працы" алкатэстэры карыстаюцца ў працадаўцаў падвышаным попытам.

"Пасля апублікавання новаўвядзення аб правядзенні прыборнага кантролю ў арганізацыях, якія пастаўляюць алкатэстэр, утварыўся папярэдні запіс на набыццё гэтых прыбораў. Сам прыбор шматразовы, у яго здымныя насады", - паведаміў начальнік управы аховы і дзяржаўнай экспэртызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Іван Карчэўскі ў аўторак на прэс-канферэнцыі ў Менску, паведамляе Інтэрфакс.

Ён нагадаў, што наймальнікі атрымалі права праводзіць агляд работнікаў на знаходжанне ў стане алкагольнага ап'янення ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона "Аб ахове працы", якая ўступіла ў дзеянне з 25 студзеня 2014 года.

"Наймальніку дадзенае права агляду працоўных на конт знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення, калі ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што працаўнік сапраўды ўжыў пэўную дозу спіртнога. Цяпер не трэба саджаць гэтага чалавека ў аўтамабіль і везці ў арганізацыю аховы здароўя. Наймальнік можа правесці агляд сам і ўжыць адпаведныя захады да парушальніка", - адзначыў спецыяліст.

У сваю чаргу першы намеснік дырэктара дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Семіч падкрэсліў, што колькасць работнікаў, да якіх ужываюцца санкцыі за знаходжанне на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення, вылічаецца ў Беларусі тысячамі.

"У 2013 годзе за знаходжанне работнікаў у стане алкагольнага ап'янення скасавана звыш 6,6 тысяч кантрактаў. Да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу праваахоўнымі органамі прыцягнута звыш 10,5 тысяч работнікаў", - праінфармаваў ён.

Закранаючы пытанне смяротных выпадкаў на вытворчасці, А.Семіч паведаміў, што "20,8% загінулых у 2013 годзе знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення". Аднак, адзначыў ён, гэта значна менш у параўнанні з 2004 годам, калі гэты паказчык "сягаў вышэй за 40%". У 2004 годзе, нагадаў ён, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выдаў дырэктыву N1 "Аб мерах умацавання грамадскай бяспекі і дысцыпліны".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках