4 траўня 2024, Субота, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд пакінуў сайт «Вясны» ў «чорным спісе»

Суд пакінуў сайт «Вясны» ў «чорным спісе»

Суд Цэнтральнага раёна Менска спыніў справу паводле скаргі намесніка старшыні ПЦ «Вясна» Валянціна Стэфановіча.

Ён абскардзіў пастанову Генпракуратуры Беларусі аб унясенні сайта spring96.org ў «чорны спіс», піша «Інтэрфакс».

«Суд Цэнтральнага раёна г. Менска вынес вызначэнне, згодна з якім я прызнаны неналежным пазоўнікам, бо не з'яўляюся ўласнікам сайта і мае асабістыя правы з прычыны ўнясення сайта ў спіс абмежаванага доступу не парушаныя», - паведаміў Валянцін Стэфановіч.

«Суд пастанавіў спыніць справу паводле грамадзянскай справы. Паводле пастановы суда я не маю права абскардзіць вызначэнне ў касацыйным і наглядным парадку, але магу падаць прыватную скаргу цягам10 дзён», - удакладніў ён.

Валянцін Стэфановіч заявіў, што «ўважае гэтую пастанову за незаконную і мае намер абскардзіць яе на міжнародным узроўні - у КПЧ ААН, вычарпаўшы нацыянальныя механізмы абароны».

Нагадаем, Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ на свой зварот у Генеральную пракуратуру Беларусі, датаваны 10 снежня 2013 г, які тычыўся ўнясення сайта ў «чорны спіс».

Праваабаронца патлумачыў, што «ўключэнне ў спіс абмежаванага доступу азначае, што сайт заблакаваны для наведвання ў дзяржаўных установах, установах сістэмы адукацыі – універсітэтах ды іншых навучальных установах». «Правайдэры, якія выконваюць платныя паслугі, абмяжоўваюць наведванне сайта ў інтэрнэт-кавярнях, шэрагу буйных бібліятэк Менска», - удакладніў праваабаронца.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках