4 траўня 2024, Субота, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску знайшлі мёртвай студэнтку БДУ

29
У Менску знайшлі мёртвай студэнтку БДУ

Загінулая родам з Баранавічаў, вучылася на першым курсе факультэта міжнародных стасункаў БДУ.

Увечары 14 лютага яна выйшла з дому (паводле версіі нашай крыніцы, дзяўчына адправілася на спатканне), а на наступны дзень яе знайшлі мёртвай. Ва ўправе Следчага камітэта Менску пацвердзілі факт смерці 18-гадовай студэнткі, аднак ад далейшых каментароў адмовіліся, спаслаўшыся на працягласць працэдуры высвятлення прычын смерці, піша onliner.by.

Інфармацыя аб гібелі дзяўчыны абмяркоўваецца ў студэнцкіх колах, абрастаючы здагадкамі і версіямі. Многія сыходзяцца ў тым, што загінулая была вясёлай і таварыскай. Кажуць, што ўсе супрацоўнікі ВНУ папярэджаныя аб невыдаванні інфармацыі.

Сёння ж днём куратары курсаў атрымалі каманду правесці выхаваўчыя гутаркі са студэнтамі пра ўплыў «спайса» на свядомасць і ягоную шкоду здароўю.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках