4 траўня 2024, Субота, 1:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праезд у транспарце Кіева зрабілі бясплатным

1
Праезд у транспарце Кіева зрабілі бясплатным

Гарадскі наземны транспарт Кіева працуе ва ўзмоцненым рэжыме бясплатна.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Кіеўскай гарадской дзяржаўнай адміністрацыі (КГДА). "Прыцягнутая рэзервовая колькасць рухомага транспарту і арганізаваныя дадатковыя маршруты ад усіх прыпынкаў метрапалітэна", - сказана ў паведамленні.

Дэпартамент транспартнай інфраструктуры звяртаецца да жыхароў сталіцы з просьбай планаваць паездкі з выкарыстаннем выключна наземнага пасажырскага транспарту, піша gazeta.ua.

Нагадаем, праца кіеўскага метрапалітэна прыпыненая праз тэрарыстычную пагрозу. Рух будзе адноўлены адразу пасля стабілізацыі сітуацыі ў Кіеве, пра што будзе паведамлена дадаткова, абяцаюць у КГДА.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках