4 траўня 2024, Субота, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рабаўнік «Беларусбанка» арыштаваны

Рабаўнік «Беларусбанка» арыштаваны

Паводле падазрэння ў абрабаванні аддзялення «Беларусбанку» ў Смалявіцкім раёне затрыманы раней судзімы мясцовы жыхар.

Пра гэта БелаПАН паведаміў выканаўца абавязкаў начальніка аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Беларусі Сяргей Кабаковіч. Афіцыйна працэсуальны статус мужчыны пакуль не вызначаны.

Нагадаем, 18 лютага пад 9.00 невядомы ўвайшоў у памяшканне аддзялення банка ў вёсцы Зялёны Бор і, пагражаючы касіру ўжываннем зброі, выкраў грашовыя сродкі. Са слоў Кабаковіч, высветлена, што ў памяшканне касіра злачынца трапіў, стрэліўшы ў замок дзвярэй, якія адздзялялі яго ад аддзялення залы. Паводле папярэдняй інфармацыі, выкрадзена блізу 10 мільёнаў рублёў.

Следчым камітэтам Беларусі распачатая справа паводле арт. 207 КК (разбой).

Як адзначыў Сяргей Кабаковіч, вызначыць кола падазраваных і сканцэнтраваць сваю ўвагу на пэўным чалавеку стала магчымым дзякуючы супольным дзеянням следчых, аператыўнікаў МУС і спецыялістаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз.

У вентыляцыйнай трубе кацельні, размешчанай паблізу месца злачынства, магчымага месца працы нападніка на аддзяленне банка, знойдзены абрэз паляўнічай стрэльбы з гільзамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках