3 траўня 2024, Пятніца, 20:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве фактычна ўводзіцца надзвычайнае становішча

29
У Кіеве фактычна ўводзіцца надзвычайнае становішча

Рух транспарту ў бок Кіева з паўночы 19 лютага 2014 будзе абмежаваны.

Пра гэта паведаміла прэс-служба Кабінета міністраў Украіны.

«У сувязі з масавымі беспарадкамі і з мэтай недапушчэння чалавечых ахвяр і эскалацыі канфлікту просім грамадзян Украіны ўлічыць, што рух транспарту ў бок Кіева будзе абмежаваны з 00 гадзін 00 мін. 19 лютага 2014 года», - гаворыцца ў заяве.

Як вядома, праца Кіеўскага метрапалітэна ў аўторак днём была спыненая да спецыяльнага распараджэння кіраўніка кіеўскай гарадской адміністрацыі.

Разам з тым прадстаўнік прэзідэнта ў Вярхоўнай Радзе Юрый Мірашнічэнка запэўнівае, што пытанне аб увядзенні надзвычайнага становішча ва Украіне не ставіцца.

Фота: lb.ua

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках