3 траўня 2024, Пятніца, 7:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апублікаваныя дадзеныя амаль 3000 «беркутаўцаў» (Спіс)

50

У Інтэрнэце з'явіўся спіс амаль трох тысяч супрацоўнікаў спецпадраздзялення «Беркут».

Апублікаваў спіс сайт Bandosam.Net.

На інтэрнэт-рэсурсе паведамляецца, што з гуманных меркаванняў публікуецца не ўся персанальная інфармацыя аб асобах, якія так ці інакш мелі дачыненне да збіцця мірных грамадзян Украіны ў снежні 2013 года.

Разам з тым, сайт пакідае за сабой права ў выпадку неадэкватных паводзінаў прадстаўнікоў улады (асабліва сілавых структур) адкрыць па іх УСЮ наяўную персанальную інфармацыю. Работнікам праваахоўных органаў, якія сапраўды стаяць на службе народа, інфармацыйная бяспека рэсурсам Bandosam.Net гарантаваная. Адзначаецца, што не ўсе байцы ў спісе да гэтага часу служаць у «Беркуце».

Раней паведамлялася, што хакеры ўзламалі сайт МУС Украіны з дадзенымі пра супрацоўнікаў «Беркута».

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках