3 траўня 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Арыштуйце рахункі Януковіча і яго атачэння ва ўсім свеце

9
Андрэй Іларыёнаў: Арыштуйце рахункі Януковіча і яго атачэння ва ўсім свеце

Былы дарадца Пуціна заклікаў Захад да рашучых дзеянняў.

Андрэй Іларыёнаў апублікаваў у сваім блогу «Зварот да народаў і ўрадаў свету» ад імя Камітэта салідарнасці з Еўрамайданам.

«18 лютага 2014 года ў Кіеве па загадзе Віктара Януковіча была расстраляная мірная народная дэманстрацыя, якая накіроўвалася да Вярхоўнай Рады Украіны, з патрабаваннямі ўнесці на разгляд Закон аб аднаўленні Канстытуцыі Украіны 2004 года. У выніку неабгрунтаванага прымянення зброі адмысловымі падраздзяленнямі «Беркут» ужо загінула не менш за 18 чалавек, сотні чалавек параненыя, да іх не дапускаюць медыкаў. Да гэтага дня былі выкрадзеныя многія актывісты Еўрамайдана, якія падвергліся здзекам, катаванням, забойствам. У дадзеную хвіліну спецпадраздзяленні міліцыі і СБУ штурмуюць месца мірнага пратэсту ўкраінскіх грамадзян - Еўрамайдан», - гаворыцца ў ім.

Камітэт салідарнасці з Майданам заклікае міжнародную супольнасць:

- зрабіць усе магчымыя крокі для неадкладнага спынення кровапраліцця ў Кіеве;

- асудзіць злачынствы супраць чалавечнасці, учыненыя рэжымам Януковіча;

- стварыць Міжнародны трыбунал для расследавання злачынстваў злачыннага рэжыму Януковіча супраць народа Украіны;

- арыштаваць рахункі Януковіча і яго атачэння ў банках ва ўсіх краінах свету;

- узбудзіць крымінальныя справы супраць Януковіча і яго паслугачоў, унесці іх імёны ў спісы Інтэрпола.

Камітэт салідарнасці з Майданам заклікае расследаваць дзеянні чыноўнікаў і вайскоўцаў РФ, уключаючы вышэйшых службовых асоб РФ, якія ўзялі ўдзел у падрыхтоўцы і ажыццяўленні злачынстваў супраць народа Украіны, якія заклікалі да сілавога падаўлення дэмакратычнага руху ва Украіне, увесці супраць іх эканамічныя і палітычныя санкцыі.

«Забойствы мірных грамадзян Украіны павінны быць неадкладна спыненыя.

Злачынцы, вінаватыя ў злачынствах супраць украінскіх грамадзян, на якіх бы пасадах яны ні знаходзіліся, павінны панесці заслужанае пакаранне», - гаворыцца ў звароце.

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі вырашыць палітычны канфлікт у краіне. Па мітынгоўцах стралялі з драбавікоў, спецназаўцы выкарыстоўвалі гранаты, гумовыя кулі і карцеч. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзвялі новыя барыкады, аднак неўзабаве іх выціснулі з урадавага квартала. Медыкі і дэпутаты паведамілі пра пяць загінулых. Вечарам і ноччу, пасля пачатку зачысткі самога Майдана Незалежнасці, колькасць забітых вырасла да 19 чалавек. Некалькі сотняў дэманстрантаў атрымалі раненні.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках