3 траўня 2024, Пятніца, 16:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэктар кіеўскай Палітэхнікі: Удзел у пратэстах - не прагул

2

Міхаіл Згуроўскі не будзе лічыць пропускам удзел студэнтаў у акцыях пратэсту.

Выкладчыкі і адміністрацыя КПІ з разуменнем ставяцца да сітуацыі, якая склалася. Пра гэта рэктар Кіеўскага палітэхнічнага інстытута напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте».

«Ненаведванне заняткаў не будзе лічыцца пропускам», - паведаміў Міхаіл Згуроўскі.

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі вырашыць палітычны канфлікт у краіне. Па мітынгоўцах стралялі з драбавікоў, спецназаўцы выкарыстоўвалі гранаты, гумовыя кулі і карцеч. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзвялі новыя барыкады, аднак неўзабаве іх выціснулі з урадавага квартала. Медыкі і дэпутаты паведамілі пра пяць загінулых. Вечарам і ноччу, пасля пачатку зачысткі самога Майдана Незалежнасці, колькасць забітых вырасла да 19 чалавек. Некалькі сотняў дэманстрантаў атрымалі раненні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках