3 траўня 2024, Пятніца, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дождь»: Хтосьці, сцякаючы крывёй, цалаваў сцяг Украіны (Відэа)

4

Рэпартаж незалежнага тэлеканала з ахопленага агнём Майдана.

Тэлеканал «Дождь» - адзін з нямногіх расійскіх СМІ, які перадае аб'ектыўную інфармацыю аб пратэстах ва Украіне. Некаторыя лічаць, што менавіта гэта паслужыла рэальнай прычынай ціску на канал.

Нагадаем, 18 лютага ў цэнтры Кіева адбыліся найбольш жорсткія сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. Яны пачаліся ўчора раніцай адразу пасля адкрыцця пасяджэння Вярхоўнай Рады, на якім разлічвалі вырашыць палітычны канфлікт у краіне. Па мітынгоўцах стралялі з драбавікоў, спецназаўцы выкарыстоўвалі гранаты, гумовыя кулі і карцеч. Вакол Вярхоўнай Рады актывісты ўзвялі новыя барыкады, аднак неўзабаве іх выціснулі з урадавага квартала. Медыкі і дэпутаты паведамілі пра пяць загінулых. Вечарам і ноччу, пасля пачатку зачысткі самога Майдана Незалежнасці, колькасць забітых вырасла да 19 чалавек. Некалькі сотняў дэманстрантаў атрымалі раненні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках