3 траўня 2024, Пятніца, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святары пераканалі «беркутаўцаў» сысці з Міхайлаўскай

2
Святары пераканалі «беркутаўцаў» сысці з Міхайлаўскай

Байцы адступілі пасля размовы з прадстаўнікамі праваслаўных цэркваў.

Карэспандэнт тэлеканала «Интер» у прамым уключэнні з Майдана Незалежнасці пацвердзіла, што атрад «беркутаўцаў» у ліку 50-ці чалавек з'явіўся ў раёне вуліцы Міхайлаўскай. Але пасля размовы са святарамі байцы адступілі.

Журналіст таксама паведамляе, што ў цэнтры пачынаюцца перабоі з інтэрнэтам, піша LB.ua.

Яна дадала, што зараз у баявых дзеяннях некаторае зацішша.

Нагадаем, сёння ў Кіеве аднавіліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і сілавікамі. У раёне Вярхоўнай Рады мітынгоўцы прарвалі міліцэйскі кардон. На скрыжаванні вуліц Грушэўскага і Крэпастнога вала некалькі ўдзельнікаў мітынгу ўзлезлі на аўтамабілі, якія перагароджвалі дарогу, і выціснулі адтуль байцоў Унутраных войскаў. Дзесяткі чалавек як з боку дэманстрантаў, так і з боку сілавікоў - атрымалі раненні. Паведамляецца пра трох загінулых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках