3 траўня 2024, Пятніца, 7:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарга на літоўска-беларускай мяжы вырасла ў паўтара раза

Дзяржпамежкамітэт просіць кіроўцаў грузавікоў звярацца з інфармацыяй на пунктах пропуску, каб не трапіць у самую доўгую чаргу.

Як піша «Ежедневник», нагадаўшы аб дадатковых мерах літоўскай мытні для прадухілення незаконнага абароту бензіну і дызельнага паліва з Беларусі, прэс-служба ГПК паведамляе: «адбылося запаволенне прыёму мытнымі органамі Літоўскай Рэспублікі грузавых аўтамабіляў, аформленых кантрольнымі службамі Рэспублікі Беларусь. Паводле інфармацыі, якая маецца ў распараджэнні мытных органаў Рэспублікі Беларусь, Літоўскім бокам прымаецца ў паўтара раза менш грузавых транспартных сродкаў, чым устаноўлена нормамі пропуску, узгодненымі з сумежным бокам».

Так, на 17 лютага, чарга ў пункт пропуску «Каменны Лог» была самай доўгай, склаўшы 400 грузавікоў. Улічваючы, што сітуацыя на мяжы змяняецца даволі часта, у ГПК раяць звярацца з інфармацыяй на сайтах, каб выбраць найбольш кароткі шлях.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках