3 траўня 2024, Пятніца, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасяджэнне ЦВК сарвалася з-за пажарнай сігналізацыі

17
Пасяджэнне ЦВК сарвалася з-за пажарнай сігналізацыі

У Доме ўрада з-за сістэмы апавяшчэння пажарнай сігналізацыі было перапынена пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Сігналізацыя спрацавала праз 40 хвілін пасля пачатку пасяджэння ЦВК, перадае карэспандэнт агенцтва «Інтэрфакс-Захад» з месца падзей. Па гучнай сувязі кіраўнікам структурных падраздзяленняў было прапанавана «забяспечыць эвакуацыю супрацоўнікаў і наведвальнікаў».

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына перапыніла пасяджэнне і накіравала сакратара камісіі Мікалая Лазавіка высветліць сітуацыю. У сваю чаргу ён паведаміў, што «спрацоўка сігналізацыі выкліканая рамонтнымі працамі, якія вядуцца ў будынку Дома ўрада, і ніякай пагрозы няма».

«Вядзецца наладка сістэмы апавяшчэння, далі каманду, каб прыбралі, вось яна і замоўкла», - удакладніў Лазавік.

У цяперашні час ЦВК працягвае сваю працу, паведамляе карэспандэнт агенцтва.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках