3 траўня 2024, Пятніца, 12:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча гатовая прыняць бежанцаў з Украіны

10
Польшча гатовая прыняць бежанцаў з Украіны

Па словах прэм'ера Польшчы Дональда Туска, улады прымежных з Украінай ваяводстваў гатовыя да «чорнага сцэнара».

Польская ўлада гатовая да таго, каб прыняць пацярпелых падчас апошніх сутыкненняў у Кіеве і магчымых бежанцаў з Украіны.

Як перадае ўласны карэспандэнт УНІАН у Варшаве, пра гэта заявіў кіраўнік урада Польшчы Дональд Туск у Сейме.

«Ёсць вялікая колькасць месцаў у шпіталях Міністэрства ўнутраных спраў, таксама зарэзерваваныя месцы ў бальніцах Міністэрства абароны. Мы падрыхтаваныя да таго, каб прыняць вялікую колькасць пацярпелых», - сказаў ён.

Па словах прэм'ера Польшчы, таксама ўлады прымежных з Украінай ваяводстваў гатовыя да «чорнага сцэнара», які «ў нейкім сэнсе» цяпер мае месца.

«Мы ў пастаянным кантакце са службамі так, каб пацярпелыя, параненыя, а таксама магчымыя ўцекачы атрымалі добра падрыхтаваныя месцы. Польшча добра падрыхтаваная да такой магчымасці», - сказаў Туск.

Ён нагадаў, што ў польскіх бальніцах знаходзяцца 11 пацярпелых украінцаў.

Туск дадаў, што раней абмяркоўваў магчымасць прыняцця пацярпелых украінцаў з лідарамі іншых дзяржаў Вышаградскай чацвёркі, у якую ўваходзяць Чэхія, Венгрыя і Славакія.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках