3 траўня 2024, Пятніца, 11:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Снайпер застрэліў удзельніцу дэманстрацыі ў Хмяльніцкім (Відэа)

56

(абноўена - 16:18) Па дэманстрантах у Хмяльніцкім стралялі з будынку СБУ.

Параненыя двое чалавек, адна з удзельніц дэманстрацыі забітая. З будынка Службы бяспекі Украіны ў Хмяльніцкай вобласці па мітынгоўцах, якія прыйшлі пад вокны сілавікоў з мірным мітынгам, адкрылі агонь. Стралялі з цэнтральнага ўваходу і бакавых варот, якія вядуць на тэрыторыю ведамства. Адну жанчыну паранілі ў галаву, яе адразу забрала хуткая дапамога. У бальніцы яна памерла ад ран. Яшчэ двое мужчын, па папярэдняй інфармацыі, параненыя, піша «День».

На месцы здарэння знаходзіцца начальнік Хмяльніцкага гарадскога аддзела МУС Васіль Пташчук. Ён паведаміў, што ўжо цяпер праваахоўнікі прыступаюць да расследавання. «Мы людзей апытваем. Потым будзе ўзбуджаная крымінальная вытворчасць» - запэўніў Васіль Пташчук.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках