3 траўня 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя адключае параненых дэманстрантаў ад сістэм жыццезабеспячэння ў бальніцах

17

Міліцыя спрабуе вывезці параненых актывістаў з кіеўскай бальніцы на Харкаўскай шашы, 121.

Пра гэта паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» актывіст Аляксандр Краўцоў.

«На Красным хутары вывозяць людзей! Будзе бойка!.. Харкаўская шаша, 121», - піша ён.

Карыстальнік «Твітэру» @diaana напісала: «Тэлефанавалі з БСП. Плачуць лекары і ўвесь персанал. Мянты ўсіх праапераваных за ноч паадключалі ад сістэм жыццезабеспячэння - так, як скаціну».

«Мянты усіх хворых пасля аперацый пакідалі ў бусы і вывезлі ў невядомым кірунку», - дадала яна пазней.

Каардынатар валанцёраў на месцы пакуль не адказвае на тэлефонныя званкі, піша «Украинская правда».

Лекар Вольга Багамолец не змагла пацвердзіць у эфіры «Громадського ТБ» інфармацыю пра бальніцу на Харкаўскай шашы.

«Цяпер не вядома (мне пра гэта), але такая ж сітуацыя была і на жытомірскім КП, дзе да нас ехала калона з бусамі з Львова для эвакуацыі параненых - і іх у Кіеў не прапусцілі. Таму цяпер групы валанцёраў вывозяць параненых за КП, за горад».

У сваю чаргу, журналіст Галіна Ціціш паведамляе каля 14:10: «Каля бальніцы на Харкаўскай 121, тут цяпер аўтазак прывёз 3 хлопцаў у кайданках на абследаванне, зараз яшчэ 1 у аўтазаку, іншых як раз аглядаюць».

«Шмат людзей побач, Кужэль тлумачыць, што гэта канвой, таму што людзі крычаць, лаюцца. Яшчэ перад гэтымі 3 хлопцамі раніцай прывезлі дзесяць - таксама на абследаванне», - дадае журналіст.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках