3 траўня 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ абвясціла аб «контртэрарыстычнай аперацыі» па ўсёй Украіне

128
СБУ абвясціла аб «контртэрарыстычнай аперацыі» па ўсёй Украіне

Да аперацыі будуць прыцягнутыя Мінабароны, МУС, Памежная служба, органы ўлады.

Пра правядзенне «контртэрарыстычнай аперацыі» абвясціў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Аляксандр Якіменка.

«Падзеі апошніх сутак ва Украіне паказалі нарастаючую эскалацыю сілавых супрацьстаянняў і масавае прымяненне зброі з боку экстрэмісцкі настроеных груповак.

У многіх рэгіёнах краіны захопліваюцца мясцовыя ўлады, структуры Міністэрства ўнутраных спраў, службы бяспекі, пракуратуры, ваенныя часткі, склады з боепрыпасамі.

Гараць памяшканні судоў, вандалы знішчаюць прыватныя кватэры, забіваюць мірных грамадзян.

Так, толькі за апошнія суткі больш за 1500 адзінак агнястрэльнай зброі і 100 тысяч патронаў апынуліся ў руках злачынцаў», - гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце СБУ.

Па словах Аляксандра Якіменкі, у краіне «адбываецца свядомае, мэтанакіраванае ўжыванне гвалту, шляхам падпалаў, забойстваў, захопу закладнікаў, застрашванне насельніцтва з мэтай дасягнення злачынных мэтаў. Усё гэта з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Гэта ўжо не праявы тэрарызму - гэта канкрэтныя тэрарыстычныя акты».

«У сувязі з гэтым, Службай бяспекі і Антытэрарыстычным цэнтрам Украіны сёння прынятае рашэнне аб пачатку правядзення на тэрыторыі краіны антытэрарыстычнай аперацыі.

Хачу адзначыць, што ўзровень грамадскай небяспекі які існуе ва Украіне патрабуе прыцягнення ўсіх суб'ектаў, якiя непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам.

Згодна з Законам Украіны «Аб барацьбе з тэрарызмам» да гэтай працы прыцягнутыя: Служба Бяспекі Украіны, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства абароны, Памежная Служба Украіны, Цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады», - заявіў Аляксандр Якіменка.

Чыноўнік паведаміў, што ў краіне ўводзяцца меры па ўзмацненні бяспекі аховы грамадскага парадку і дзяржаўнай мяжы. Ён адзначыў, што ўжо праінфармаваў прэзідэнта Віктара Януковіча пра аперацыю.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках