3 траўня 2024, Пятніца, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лабараторыя Fortinbras пры Свабодным тэатры абвяшчае набор студэнтаў

2
Лабараторыя Fortinbras пры Свабодным тэатры абвяшчае набор студэнтаў

Навучанне бясплатнае.

Заняткі праходзяць у наступных дысцыплінах: акторскае майстэрства, сцэнічная мова, драматургія, харэаграфія, вакал, тэатральны мэнэджмэнт, маркетынг, развіццё творчага ўяўлення.

Тэатральная лабараторыя Fortinbras не выдае сертыфікатаў, дыпломаў або пасведчанняў аб праходжанні навучання.

Беларускі Свабодны тэатр зацікаўлены ў падрыхтоўцы кадраў для працы толькі ва ўласным калектыве.

Выкладанне вядуць як кіраўнікі Свабоднага тэатра Наталля Каляда, Мікалай Халезін і Уладзімір Шчэрбань, так і запрошаныя беларускія і замежныя спецыялісты.

На сённяшні дзень у тэатральнай лабараторыі Fortinbras правялі курс навучання: прафесар Андрэй Каляда (Беларусь), прафесар Тэатральнай Акадэміі Falmouth Лары Лінч (Вялікабрытанія), прафесарка New York University Кэтрын Карэй (ЗША), рэжысёр Майкл Атэнбора (Вялікабрытанія), дэкан факультэта драматургіі Brown University Эрык Эн (ЗША), рэжысёры лонданскага тэатра Royal Court Ліндсэй Тэрнэр і Клэр Лізмар (Вялікабрытанія), драматургі тэатра Royal Court Лора Уэйд і Алекс Вуд (Вялікабрытанія), кіраўнікі Цюрыхскага драматургічнага цэнтра Эрык Рапель і Стэфан Альтафэр (Швейцарыя), харэограф Брыджыт Фіскэ (Аўстралія), галоўны спецыяліст Рымскага ўніверсітэта Андрэа Піглінелі (Італія), выкладчык Брытанскай школы драматычнага мастацтва Эліса Лавергарт (Вялікабрытанія), віцэ-дырэктар Штутгарцкага тэатра Ёрг Бахаў (Нямеччына).

Навучанне бясплатнае. Пачатак заняткаў з 15 сакавіка 2014 года. Заняткі праходзяць 6 раз у тыдзень у вечаровы час. Падчас працы над спектаклямі - 7 разоў на тыдзень.

Гутаркі з прэтэндэнтамі будуць праходзіць цягам некалькіх дзён, пачынаючы з 1 сакавіка 2014.

Прэтэндэнту неабходна:

- Да 28 лютага на адрас khalezin@gmail.com даслаць біяграфічную даведку пра сябе (прозвішча, імя, імя па бацьку; прафесійная дзейнасць; адукацыя; веданне замежных моў; захапленні; ўменні; сямейнае становішча; тое, што хочаце паведаміць пра сябе дадаткова);

- Да 28 лютага на адрас khalezin@gmail.com даслаць эсэ на тэму «Чаму мяне павінны прыняць у тэатральную лабараторыю Fortinbras» (не больш за 1 старонку друкаванага тэксту);

- Да 28 лютага на адрас khalezin@gmail.com даслаць асабістыя фотаздымкі (не менш за 3 шт.) - фармату jpg, памерам не больш за 1000 px па большым баку;

- Падрабязна азнаёміцца з інфармацыяй аб Беларускім Свабодным тэатры ў інтэрнэце.

Беларускі Свабодны тэатр не нясе адказнасці за дзеянні беларускіх уладаў, накіраваныя супраць людзей, якія супрацоўнічаюць з тэатрам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках