3 траўня 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве ранены нямецкі пастар

У Кіеве ранены нямецкі пастар

Падчас вулічных пратэстаў у Кіеве ранены нямецкі пастар. На ягоную думку, снайперы цэлілі ў яго.

Падчас эскалацыі гвалту ў Кіеве ранілі нямецкага лютэранскага пастара Ральфа Хаску (Ralf Haska), перадае Deutsche Welle.

Ён атрымаў траўму ад стрэлу гумавай куляй, калі снайперы абстрэльвалі дэманстрантаў з дахаў дамоў, размешчаных па перыметры плошчы Незалежнасці, паведамляе Spiegel Online ў сераду, 19 лютага.

«Я думаю, яны наўмысна стралялі ў маю камеру, таму што не хацелі, каб я здымаў», - паведаміў Хаску ў інтэрв'ю выданню. Сур'ёзных траўмаў святар не атрымаў - у яго апухла рука. «Нічога страшнага», - удакладніў пастар кіеўскай царквы Святой Кацярыны.

Храм Святой Кацярыны Нямецкай евангеліцка-лютэранскай царквы Украіны знаходзіцца ў цэнтры Кіева - паблізу ад адміністрацыі прэзідэнта. Як паведамляе агенцтва epd, з пачатку пратэстаў у царкве арганізаваны догляд за хворымі і раненымі. Многія дэманстранты ў часе дэманстрацыяў на марозе захварэлі на запаленне лёгкіх. Са слоў пастара цяпер у храм звяртаюцца людзі з ранамі галавы ці траўмамі ад дубінак.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках