3 траўня 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнік з аўтаматам пагражае застрэліць журналіста, які едзе ў Кіеў (Відэа)

24

Узброеныя супрацоўнікі ДАІ тэрарызуюць кіроўцаў, якія спрабуюць праехаць у заблакаваную сталіцу Украіны.

Інцыдэнт адбыўся ўчора прыкладна а 17:20 паводле мясцовага часу на ўездзе ў Кіеў каля паста «Беразань», паведамляе «Дарожны кантроль».

Двое ДАІшнікаў учынілі ўзброены напад на журналіста Івана Доўбія. Згодна з апублікаваным відэазапісам, інспектар Валкоўскі І.Ю. без прычыны спыніў ягоны аўтамабіль і стаў патрабаваць дакументы, не назваўшы прычыну прыпынку і сутнасць здзейсненага правапарушэння.

Журналіст запатрабаваў ад даішніка паказаць службовае пасведчанне. Той мімахадзь паказаў яго, не даўшы магчымасці разгледзець свой чын і пасаду. У гэты момант, да аўтамабіля Івана Доўбія падбег другі чалавек апрануты ў форму інспектара ДАІ і з крыкамі «выходзь з аўтамабіля» перасмыкнуў затвор аўтамата Калашнікава накіраваўшы дула ў галаву журналіста.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках