3 траўня 2024, Пятніца, 8:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Меркель: Заўтра мы абмяркуем адрасныя санкцыі

5
Ангела Меркель: Заўтра мы абмяркуем адрасныя санкцыі

Канцлерка Нямеччыны абураная падзеямі ва Украіне.

Аб такой пазіцыі канцлеркі паведамляецца ў запісе МЗС краіны ў «Твітэры».

«Падзеі ва Украіне шакуюць. Еўропа абмяркуе адрасныя санкцыі ў дачыненні да вінаватых асоб», - заявіла Ангела Меркель.

Падчас сваёй размовы з прэзідэнтам Францыі Франсуа Аландам канцлерка са сваім калегам назвалі падзеі ва Украіне «агіднымі і непрымальнымі», піша «Украінская праўда». Лідэры Нямеччыны і Францыі выказалі надзею, што ў чацвер кіраўнікі МЗС краін ЕЗ увядуць санкцыі да адказных за гвалт ва Украіне.

Як вядома, Кэтрын Эштан у сераду заявіла, што кіраўнікі МЗС краін ЕЗ у чацвер абмяркуюць сітуацыю ва Украіне на экстраннай нарадзе.

Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў, што спадзяецца на тое, што краіны ЕЗ у экстраным парадку разгледзяць пытанне ўвядзення санкцый у дачыненні да чыноўнікаў, вінаватых у эскалацыі гвалту ва Украіне.

Фота: AFP

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках