3 траўня 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзіны падатак для ІП у Менску падвысілі на 18%

35
Адзіны падатак для ІП у Менску падвысілі на 18%

У Менску стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў павялічаныя ў сярэднім на 17,5-18%.

Такая пастанова ўхваленая сёння на 28-й сэсіі Менскага гарадскога «савета дэпутатаў», паведамляе БелТА.

Першапачаткова праектам пастановы «Аб устанаўленні ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых фізічных асоб у межах базавых ставак адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў ды іншых фізічных асоб, устаноўленых Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь» прадугледжвалася павелічэнне ставак адзінага падатку на 40%.

Як адзначыў начальнік інспекцыі Міністэрства падаткаў і зборах Менска Ўладзімір Лайкоў, перагляд ставак адзінага падатку абумоўлены ўнясеннем з 1 студзеня 2014 года змен у памеры базавых ставак адзінага падатку, вызначаных Падатковым кодэксам, з улікам індэксацыі ставак падатку ў межах парамэтраў інфляцыі.

Пры распрацоўцы новага праекта пастановы ўлічаныя заўвагі і прапановы аб змене ставак адзінага падатку, пададзеныя падраздзяленнямі Менгарвыканкама, ГА «Беларускі саюз прадпрымальнікаў». Улічваліся таксама прапановы індывідуальных прадпрыемцаў і прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія паступілі ў выніку грамадскага абмеркавання на сайт Менгарвыканкама і на адрас падатковых органаў.

Уладзімір Лайкоў падкрэсліў, што «з 2014 года расшыраны пералік тыпаў дзейнасці, пры ажыццяўленні якіх індывідуальныя прадпрымальнікі абавязаны выплачваць адзіны падатак, а таксама змененая рэдакцыя раней уведзеных тыпаў».

У Менску знаходзяцца на ўліку блізу 69 тысяч ІП, 27% з якіх з'яўляюцца платнікамі адзінага падатку. Паступленні ад гэтай катэгорыі платнікаў складаюць блізу 30% у структуры ўсіх паступленняў ад ІП. Чаканыя паступленні адзінага падатку ад фізічных асоб (у тым ліку зарэгістраваных у якасці ІП) у бюджэт Менска ў 2014 годзе ў сувязі з прыняццем пастановы складуць Br 221,2 млрд. Такім чынам, у бюджэт дадаткова паступіць Br 33,7 млрд.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках