3 траўня 2024, Пятніца, 15:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бёрндален устанавіў рэкорд у медалях на зімовых Алімпіядах

9

Біятланісты з Нарвегіі здабылі залаты медаль у змяшанай эстафеце, якая ўпершыню ўвайшла ў алімпійскую праграму на Гульнях у Сочы.

Тура Бэргэр, Цірыль Экхоф, Уле-Эйнар Бёрндален і Эміль Хегле Свендсэн на дыстанцыі 2х6 + 2х7, 5 км з васьмю агнявымі рубяжамі паказалі час 1 гадзіна 9 хвілін 17,0 секунды, выкарыстаўшы два дадатковыя патроны.

Сочынскае алімпійскае золата стала для Бёрндалена восьмым у кар'еры. Акрамя таго, ён пабіў рэкорд у колькасці медалёў на зімовых Алімпійскіх гульнях - цяпер на ягоным рахунку 13 медалёў, піша NEWSru.com.

Срэбра ўзялі чэхі, якія саступілі пераможцам 32,6 секунды, а бронза ў італійцаў, якія адсталі на 58,2 секунды.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках