3 траўня 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане разбіраюць ходнік і будуюць новую барыкаду

8

Густы дым ад покрывак ідзе ў бок сілавікоў.

Мітынгоўцы на Майдане пачалі актыўна разбіраць ходнік на брук. Як паведамляе карэспандэнт Сегодня.ua, да працэсу далучаюцца людзі ў дарагой вопратцы і жанчыны.

Акрамя таго, у кірунку Міхайлаўскай плошчы пратэстоўцы бубуюць новую барыкаду. Яна ўжо дасягнула вышынёй да 2 метраў. Раней актывісты на барыкады пусцілі будаўнічыя рыштаванні дома, які будуецца побач.

Тым часам, ля Дома прафсаюзаў прадаўжаюць паліць аўтамабільныя шыны. Густы чорны дым ідзе ў бок сілавікоў.

А людзей на Майдане становіцца ўсё больш. Кіяне прыходзяць пераважна з боку Бесарабскай плошчы па Хрышчаціку вялікімі групамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках