3 траўня 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан: Санкцыі ЕЗ залежаць ад развіцця сітуацыі ва Украіне

14
Эштан: Санкцыі ЕЗ залежаць ад развіцця сітуацыі ва Украіне

Правядзенне датэрміновых выбараў ва Украіне неабходна добра падрыхтаваць - заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ.

Пытанне ўвядзення санкцый у дачыненні да ўкраінскіх чыноўнікаў залежыць ад развіцця сітуацыі ва Украіне. Пра гэта заявіла вярхоўная прадстаўніца ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

«Мы таксама знаходзімся ў кантакце з міністрамі замежных спраў Польшчы і Нямеччыны і будзем прымаць пастанову згодна з іх інфармацыяй», - сказала Эштан, словы якой прыводзіць Deutsche Welle.

Эштан таксама адзначыла, што правядзенне датэрміновых выбараў ва Украіне неабходна добра падрыхтаваць, што нельга зрабіць за некалькі тыдняў. «Мы хочам, каб выбары адбыліся, але яны таксама павінны прайсці своечасова, правільна, свабодна і справядліва», - дадала яна.

Адзначым, што рэзалюцыя ЕЗ уключае пастанову аб увядзенні мэтавых візавых абмежаванняў і замарожванні банкаўскіх рахункаў, а таксама замарожванні ліцэнзій на пастаўкі зброі і спецтэхнікі, «якая можа быць выкарыстана для ўнутраных рэпрэсій» ва Украіне.

Нагадаем, 21 лютага тры лідары апазіцыі - Арсень Яцэнюк, Алег Цягнібок і Віталь Клічко - і прэзідэнт Віктар Януковіч падпісалі пагадненне аб урэгуляванні палітычнай сітуацыі.

Януковіч апавясціў, што ініцыюе датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, таксама вяртанне да Канстытуцыі 2004 года з пераразмеркаваннем паўнамоцтваў у бок парламенцкай рэспублікі, заклікаў да пачатку працэдуры фарміравання ўрада нацыянальнага даверу.

Пазней Рада аднавіла дзеянне асобных палажэнняў Канстытуцыі 2004 года. За адпаведны праект закона №4163 прагаласавалі 386 народных дэпутатаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках