3 траўня 2024, Пятніца, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінэканамразвіцця РФ: слабеючая эканоміка – слабеючая валюта

4

Звесткі аб развіцці эканомікі Расеі на пачатку 2014 года паказваюць, што эканоміка краіны і сапраўды слабее.

«Калі ў вас эканамічны рост ніжэй за сярэднесусветны, інвестары схільныя ацэньваць вашы актывы горш, чым агулам у свеце. Слабеючая эканоміка – слабеючая валюта. Другое - стан плацежнага балансу. Калі ў вас высокае адмоўнае сальда капітальнага рахунку - 62 млрд даляраў і станоўчае, але схільнае да скарачэння, сальда бягучага рахунку - 33 млрд, гэта таксама сігнал для інвестараў, што ўкладанні ў гэтыя актывы не такія ўжо добрыя. Гэта азначае зніжэнне попыту на рублёвыя актывы і павелічэнне попыту на валютныя», - заявіў кіраўнік Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі Аляксей Улюкаеў у інтэрв'ю РБК.

Але першыя звесткі аб развіцці эканомікі Расеі на пачатку 2014 года паказваюць, што эканоміка краіны і сапраўды слабее: рост ВУП склаў менш за 1%, нізкай застаецца актыўнасць інвестараў. Аднак, на думку Улюкаева, паказчыкаў аднаго месяца недастаткова, каб зрабіць высновы.

«У мяне цяпер недастаткова інфармацыі, каб рабіць сур'ёзныя высновы, і ўжо тым больш недастаткова, каб пераглядаць прынцыповыя пазіцыі. Але набор гэтых праблем павінен быць улічаны, і ў шэрагу выпадкаў, дзе гэта тычыцца дзяржаўных капіталаўкладанняў, праблемы павінны быць развязаныя», - адзначыў міністр.

Кіраўнік Мінэканамразвіцця асабліва падкрэсліў, што нізкі курс рубля сам па сабе – гэта не так ужо і дрэнна. Куды горш тое, што ён знізіўся занадта хутка.

«50 рублёў за еўра - гэта не добра і не дрэнна. Як у Булгакава, праблема не ў тым, што людзі смяротныя, а ў тым, што смяротныя раптоўна. Што лепш - 45 або 50 - я не ведаю, і добра або дрэнна рухацца да 40 або 50, я не ведаю таксама. Але я дакладна ведаю, што такія змены не павінны адбывацца рэзка, хаатычна, уплываць на дзелавыя планы кампаній і хатніх гаспадарак у сітуацыі, калі ў нас не развіты рынак хэджавання валютных рызык», - растлумачыў Улюкаеў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках