3 траўня 2024, Пятніца, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Турчынаў: Януковіч і Захарчанка зніклі ў невядомым кірунку

18
Турчынаў: Януковіч і Захарчанка зніклі ў невядомым кірунку

Раней у СМІ паведамлялася, што Віктар Януковіч вылецеў у пятніцу вечарам у Харкаў, а Віталь Захарчанка мог адправіцца ў Беларусь.

Прэзідэнт Віктар Януковіч і адхілены ад выканання сваіх абавязкаў в.а міністра ўнутраных спраў Віталь Захарчанка зніклі ў невядомым кірунку. Пра гэта заявіў народны дэпутат ад Бацькаўшчыны Аляксандр Турчынаў, выступаючы з трыбуны Вярхоўнай Рады, паведамляе Liga.net.

«Захарчанка і Януковіч зніклі ў невядомым кірунку. Таму ў гэты момант ва Украіне адзіным легітымным органам улады засталася Вярхоўная Рада», - падкрэсліў Турчынаў.

Сёння спікер Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак спыніў свае паўнамоцтвы кіраўніка парламента. Пра гэта заявіў віцэ-спікер парламента Руслан Кашулінскі, які адкрыў і вядзе сённяшняе пасяджэнне Вярхоўнай рады.

Кашулінскі адзначыў: «Уладзімір Рыбак у сувязі з хваробай і лячэннем спыніў свае паўнамоцтвы кіраўніка парламента». У зале зарэгістравана 248 народных дэпутатаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках