3 траўня 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэнюк: Януковіч даў падставы для ягонай неадкладнай адстаўкі

24
Яцэнюк: Януковіч даў падставы для ягонай неадкладнай адстаўкі

У Радзе прагназуюць, што датэрміновыя выбары прэзідэнта могуць адбыцца ўжо 27 красавіка.

Адмова падпісання прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам прынятых учора законаў з'яўляецца падставай для яго неадкладнай адстаўкі. Пра гэта заявіў, выступаючы з парламенцкай трыбуны, лідар фракцыі Бацькаўшчына Арсень Яцэнюк, - паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

Ён адзначыў, што кіраўнікам парламенцкіх фракцый трэба тэрмінова сабрацца ў кабінеце кіраўніка Вярхоўнай Рады і падрыхтаваць актуальныя пастановы.

Раней народны дэпутат Мікалай Рудзькоўскі адзначыў, што парламент павінен абраць новага спікера, прызначыць выконваючага абавязкі прэм'ер-міністра, а таксама выконваючага абавязкі СБУ і кіраўніка МУС.

«Вярхоўная Рада за выходныя павінна сфармаваць усе выканаўчыя органы ўлады, каб з панядзелка магла нармальна функцыянаваць краіна», - сказаў Рудзькоўскі.

Народны дэпутат Алег Ляшко адзначыў, што калі сёння прыняць пастанову аб датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, яны ў адпаведнасці з Канстытуцыяй могуць быць прызначаныя на 27 красавіка гэтага года. Таксама, з ягоных слоў, неабходна будзе сфармаваць склад ЦВК, якая забяспечыць правядзенне сумленных і празрыстых прэзідэнцкіх выбараў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках