3 траўня 2024, Пятніца, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CIS-EMO: Януковічу можа пагражаць Гаагскі трыбунал

34
CIS-EMO: Януковічу можа пагражаць Гаагскі трыбунал

Ініцыятарамі Гаагскага трыбуналу могуць быць заходнія краіны.

Прэзідэнту Украіны Віктару Януковічу можа пагражаць Гаагскі трыбунал.

Такое меркаванне ў эфіры «Русской службы новостей» выказаў генеральны дырэктар Міжнароднай арганізацыі ў назіранні за выбарамі CIS-EMO Аляксандр Бядрыцкі.

Са слоў Бядрыцкага, ініцыятарамі Гаагскага трыбуналу могуць быць заходнія краіны - еўрапейскія краіны або ЗША, але «бяда Януковіча ў тым, што ён можа проста не дажыць да трыбуналу».

«Справа ў тым, што стаўленне да яго ў грамадстве як з боку апазіцыі, яно, натуральна негатыўнае, мякка кажучы, негатыўнае - гэта ўжо самая мяккая з магчымых фармулёвак. Так і з боку ягоных умоўных прыхільнікаў, якія адчуваюць сябе адданымі і падманутымі. І, калі што здарыцца, абараняць яго не будзе каму», - адзначыў эксперт.

Таксама, на ягоную думку, «не варта цешыць сябе дасягнутым пагадненнем - за перамовамі з апазіцыяй раней заўсёды ішла новая хваля гвалту».

«Хутчэй за ўсё, будуць нейкія далейшыя правакацыі з боку радыкальных сіл, якія не згодныя з дасягнутым кампрамісам. Будзе нейкія крокі рабіць апазіцыя, бо яе сітуацыя кампрамісу таксама не вельмі задавальняе», - адзначыў Бядрыцкі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках