3 траўня 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асабісты склад органаў МУС звярнуўся да украінцаў

61
Асабісты склад органаў МУС звярнуўся да украінцаў

Асабісты склад органаў унутраных спраў заяўляе, што ён служыць выключна ўкраінскаму народу.

Зварот апублікаваны сёння на сайце МУС Украіны:

- У гэты складаны момант найноўшай гісторыі Украіны асабісты склад органаў унутраных спраў адзначае, што ён служыць выключна ўкраінскаму народу і цалкам падзяляе імкненне грамадзян да больш хуткіх пераменаў.

Схіляем галовы перад светлай памяццю загінулых.

Ўпэўненыя, што годным яе ўшаноўваннем будзе недапушчэнне трагедыі братазабойства, захаванне саборнасці нашай дзяржавы, забеспячэнне нацыянальнага прымірэння ўсіх грамадзян, ахова іх здароўя і жыцця, бяспечнага пражывання.

Пераход да парламенцка-прэзідэнцкай формы кіравання не павінен стварыць хаосу, паставіць грамадства ва ўмовы бязладзіцы і самавольства.

Міліцыя заклікае грамадзян сумеснымі намаганнямі забяспечыць правапарадак у дзяржаве, не дапусціць знішчэння праваахоўнай інфраструктуры, якая ствараецца гадамі, і якая заўсёды будзе патрэбная народу ў абароне ад супрацьпраўных замахаў.

Аб'яднаем нашы сілы ў стварэнні сапраўды незалежнай дэмакратычнай, прававой еўрапейскай дзяржавы!

Слава Украіне!

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках