3 траўня 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клічко: Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 25 траўня

8
Клічко: Прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 25 траўня

Са слоў палітыка, правядзенне ў бліжэйшы час датэрміновых выбараў знізіць напружанне ў грамадстве і накіруе грамадскую барацьбу ў мірнае рэчышча.

УДАР патрабуе прыняць у Вярхоўнай Радзе пастанову, якая прадугледжвае адстаўку прэзідэнта Віктара Януковіча і адкрые шлях да прызначэння датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта лідар Удару Віталь Клічко заявіў падчас выступу з трыбуны Вярхоўнай Рады.

«Мільёны грамадзян бачаць адно выйсце з крызісу - прызначэнне датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў. Таму сёння мы выступаем з ініцыятывай прыняць пастанову Вярхоўнай Рады, што прадугледжвае адстаўку Віктара Януковіча, гэта стане законнай падставай для прызначэння датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў, якія мы тут і павінны прызначыць. Яны павінны адбыцца згодна з Канстытуцыяй Украіны, не пазней за 25 траўня 2014 года», - сказаў Клічко.

Ён адзначыў, што правядзенне бліжэйшым часам датэрміновых выбараў знізіць напружанне ў грамадстве і накіруе грамадска-палітычную барацьбу ў мірнае, выбарчае рэчышча.

Клічко заклікаў усіх украінцаў захоўваць спакой і не паддавацца на правакацыі. «На сёння вельмі важна захоўваць спакой, каб не было агрэсіўных выпадкаў у грамадстве. У бліжэйшы час мы зробім усё, каб дзяржава пачала паўнавартасна функцыянаваць, - сказаў Клічко.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках