3 траўня 2024, Пятніца, 10:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтобус з беларускімі турыстамі абстралялі ў Кіеве

45
Аўтобус з беларускімі турыстамі абстралялі ў Кіеве

Аўтобус з гомельскімі нумарамі выконваў трансфер беларускіх грамадзян з кіеўскага аэрапорта «Барыспаль».

Пры выездзе з аэрапорта на трасу па ім адкрылі агонь невядомыя людзі ў масках. Аб пацярпелых у выніку нападу не паведамляецца, але вядома, што аўтобус атрымаў пашкоджанні, піша БелТА.

Гэта ўжо другі выпадак падобнага роду. У ноч з 20 на 21 лютага на ўездзе ва ўкраінскі горад Роўна з агнястрэльнай зброі быў абстраляны мікрааўтобус з беларускімі турыстамі. У ім знаходзіліся 16 чалавек, жыхары Гомеля, якія накіроўваліся на адпачынак у курорт Буковель. У выніку нападу пацярпеў кіроўца мікрааўтобуса - грамадзянін Расеі, які пастаянна пражывае ў Беларусі. Пасажыры не пацярпелі.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках