3 траўня 2024, Пятніца, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МУС Украіны: Праваахоўнікі перайшлі на старану апазіцыі

7
Кіраўнік МУС Украіны: Праваахоўнікі перайшлі на старану апазіцыі

Часова выконваючы абавязкі кіраўніка МУС Украіны Арсен Авакаў заявіў, што праваахоўнікі перайшлі на старану апазіцыі.

Адпаведную заяву новы кіраўнік ведамства зрабіў у эфіры ўкраінскага «5 канала». «Органы МУС перайшлі на старану пратэстоўцаў, на старану народа», - заявіў ён.

Авакаў ўзначаліў МУС Украіны паводле пастановы Рады ў суботу. Раней ён быў дэпутатам ад апазіцыйнай партыі «Бацькаўшчына», а таксама кіраваў дзеяннямі апазіцыі падчас акцый пратэсту і беспарадкаў у Кіеве.

Ранейшы міністр унутраных спраў Віталь Захарчанка быў адхілены Радай напярэдадні «за сістэматычнае і грубае парушэнне канстытуцыі і законаў Украіны». Паводле непацверджанай інфармацыі, ён хаваецца ў Беларусі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках