3 траўня 2024, Пятніца, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракуратура Аўстрыі распачала крымінальную справу супраць Клюева

8

Расследаванне ў дачыненні да кіраўніка адміністрацыі Януковіча вядзецца паводле падазрэння ў адмыванні грошай і перавышэнні паўнамоцтваў.

У Аўстрыі распачатая крымінальная справа супраць кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Андрэя Клюева, паведамляе карэспандэнт «Радыё Свабода» з Вены. Расследаванне ідзе паводле двух артыкулаў «адмыванне сродкаў» і «злоўжыванне ўладай» праводзіць пракуратура, дэпартамент барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і карупцыяй. Пра гэта гаворыцца ў адказе пракуратуры арганізацыі мясцовых украінскіх актывістаў:

«Ваш ліст ад 23.01.2014 быў перанакіраваны ў пракуратуру Вены улічваючы ўжо распачатую там справу».

Ва ўступе ліста гаворыцца наступнае:

«Пракуратура ў эканамічных злачынствах і барацьбе з карупцыяй.

Крымінальная справа. Супраць: абвінавачаны Андрэй Пятровіч Клюеў, нарадзіўся 12.081964, укр. Згодна з: § § 165, 302 артыкула Крымінальнага кодэкса Аўстрыі».

Артыкул 165 КК Аўстрыі - «Адмыванне грошай». Караецца пазбаўленнем волі ад аднаго да дзесяці гадоў. Артыкул 302 - «Злоўжыванне ўладай». Караецца пазбаўленнем волі ад шасці месяцаў да пяці гадоў.

Як сведчаць расследаванні ўкраінскіх журналістаў, у братоў Клюевых у Аўстрыі ёсць шэраг кампаній, якія кантралююць сонечную энэргетыку ва Украіне, а таксама пералік аб'ектаў дарагой нерухомасці. Паводле аўстрыйскага заканадаўства, пры падазрэнні ў адмыванні сродкаў, звязаныя з адмываннем банкавыя рахункі павінны быць заблакаваныя.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках