3 траўня 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 украінскіх чыноўнікаў абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасці

11
25 украінскіх чыноўнікаў абвінавачваюць у злачынствах супраць чалавечнасці

Грамадская Камісія пачала складаць спіс вышэйшых службовых асоб, якія маюць дачыненне да неправамернага ўжывання сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту.

"Такая пастанова Камісіі, у прыватнасці, узгадняецца з намерамі Рады Еўрапейскага Звязу, а менавіта: як мага хутчэй вызначыць спіс украінскіх чыноўнікаў, у дачыненні да якіх будуць ужытыя персанальныя санкцыі ", - пра гэта сёння заявіў старшыня Грамадскай камісіі ў расследаванні і папярэджанні парушэнняў правоў чалавека ва Украіне Уладзімір Васіленка, доктар юрыдычных навук, прафесар НаУКМА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны, суддзя Міжнароднага Крымінальнага Трыбунала ў былой Югаславіі (2002-2005). Адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце Камісіі.

У працэсе фіксацыі парушэнняў правоў чалавека Камісія складае спіс службовых асоб, якія маюць дачыненне да рэпрэсій супраць украінскага народа. На гэтым этапе ў такі спіс чыноўнікаў ужо ўключана 25 чалавек.

Спіс

Віктар Януковіч - Прэзідэнт Украіны

Андрэй Клюеў - кіраўнік Адміністрацыя Прэзідэнта Украіны, экс-сакратар СНБА

Сяргей Арбузаў - выканаўца абавязкаў прэм'ер-міністра Украіны

Віталь Захарчанка - экс-міністр унутраных спраў

Віктар Пшонка - Генеральны пракурор Украіны

Андрэй Партноў - першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны

Алена Лукаш - міністарка юстыцыі Украіны

Юрый Бойка - віцэ-прэм'ер-міністр Украіны

Леанід Кажара - міністр замежных спраў Украіны

Уладзімір Рыбак - старшыня Вярхоўнай Рады Украіны

Мікалай Азараў - экс-прэм'ер-мінстр Украіны

Аляксандр Папоў - экс-кіраўнік КГДА

Уладзімір Сіўковіч - намеснік Сакратара СНБА

Валерый Карак - начальнік ГУ МУС Украіны ў г. Кіеве

Пётр Федчук - намеснік начальніка ГУ МУС Украіны ў г. Кіеве

Уладзімір Олійнык - народны дэпутат Украіны

Аляксандр Яфрэмаў - народны дэпутат Украіны

Юрый Мірашнічэнка - народны дэпутат Украіны

Вадзім Калеснічэнка - народны дэпутат Украіны

Міхаіл Чачотаў - народны дэпутат Украіны

Аляксандр Цароў - народны дэпутат Украіны

Алена Бандарэнка - народная дэпутатка Украіны

Генадзь Кернэс - мэр Харкава

Міхаіл Добкін - старшыня Харкаўскай АДА

Уладзімір Канстанцінаў - старшыня Вярхоўнай Рады АР Крым

Паводле вынікаў вывучэння дадатковай інфармацыі, Камісія будзе пашыраць спіс. У будучыні гэты пералік можа быць узяты за аснову пры фармаванні спісу падазраваных для органаў украінскага і міжнароднага правасуддзя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках