3 траўня 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіч: Гэта дзяржаўны пераварот (Відэа)

92

Прэзідэнт Украіны заявіў, што не збіраецца падаваць у адстаўку.

Ён застаецца ва Украіне і прадоўжыць рабочыя паездкі на паўднёвым-усходзе. Пра гэта Віктар Януковіч сказаў у эфіры аднаго з каналаў Украіны.

Апазіцыю ён назваў бандытамі і заявіў, што ніводнага закона, за які галасаваў парламент, ён не падпіша. "Яны (законапраекты) усе процізаконныя", - сказаў Януковіч. Ён таксама паведаміў, што па яго аўтамабілі вёўся агонь. Акрамя таго, страляніна вялася па аўтамабілі Рыбака. "Яго збілі", - паведаміў Януковіч, дадаўшы, што сам ён нічога не баіцца.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што цяпер не хоча называць прозвішчы, але дзеянні некаторых палітыкаў нагадваюць дзеянні нацысцкай Нямеччыны, калі ў краіне забаранялася дзейнасць некаторых партый - у прыватнасці, з ягоных слоў, ужо ініцыюецца забарона дзейнасці Камуністычнай партыі ва Украіне - падпальваюцца офісы і адбываюцца напады на дэпутатаў.

Прэзідэнт адзначыў, што ён не засмучаны масавым выхадам з Партыі рэгіёнаў, і нагадаў, што ў 2004 годзе таксама назіраліся такія працэсы, калі з яе ва ўсёй краіне выйшла амаль 200 тысяч чалавек, але пасля гэтага, паводле ягоных слоў, Партыя рэгіёнаў зноў папоўнілася новымі чальцамі.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках