3 траўня 2024, Пятніца, 7:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Цімашэнка мае намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта Украіны

5
Юлія Цімашэнка мае намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта Украіны

Экс-прэм'ер Украіны заявіла аб намеры браць удзел у датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах.

Адпаведную заяву Юлія Цімашэнка зрабіла сёння перад вылетам з Харкава ў Кіеў. Яна мае намер адправіцца ў сталіцу Украіны спецрэйсам, які прыбудзе ў аэрапорт «Жуляны».

Экс-прэм'ер сказала некалькі слоў сваім прыхільнікам і журналістам, якія сабраліся сустракаць яе каля бальніцы Укрзалізныці ў Харкаве. «Уся наша родная краіна можа з сённяшняга дня убачыць сонца, неба. Таму што дыктатура сёння пала, і ўпала яна не дзякуючы палітыкам, дыпламатам, а яна ўпала дзякуючы тым людзям», - сказала Цімашэнка, піша «Лiга.НЕТ».

Нагадаем, 22 лютага Вярхоўны Рада прыняла пастанову аб выкананні міжнародных абавязанняў Украіны адносна вызвалення экс-прэм'ер міністра Украіны Юліі Цімашэнкі. Цімашэнка ў кастрычніку 2011 года была прысуджаная да сямі гадоў пазбаўлення волі за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расеяй у 2009 годзе.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках