3 траўня 2024, Пятніца, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Вазняк: «Народны рэферэндум» - альтэрнатыва украінскаму сцэнару

10

Ініцыятыва «Народны рэферэндум» грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» з'яўляецца альтэрнатывай украінскага сцэнару.

Пра гэта заявіў журналістам адзін з яе кіраўнікоў, сябра Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Вазняк, піша «Беларускі партызан».

«Правядзенне «Народнага рэферэндуму»- гэта альтэрнатыва Майдану, калі мы не хочам ўкраінскіх падзей, калі АМАП будзе біць людзей дубінкамі, а апазіцыянеры будуць газай АМАП падпальваць», - сказаў Вазняк.

Палітык, які прэтэндуе на «дэпутацкае» месца ў Мінгарсавеце Кальварыйскай выбарчай акругі №38, адзначыў, што на пікет яго прыехалі падтрымаць актывісты кампаніі з Менска і іншых рэгіёнаў Беларусі. «Мы зрабілі стэнды, дзе расказана аб дзейнасці нашых рэгіёнаў за чатыры гады, дасягненні, лакальныя праекты, сацыяльныя акцыі», - сказаў апазіцыйны палітык.

Адна з мэтаў, якую мае «Гавары праўду», праводзячы падобныя пікеты, заключаецца ў тым, каб пазнаёміць людзей з шэрагам ініцыятыў кампаніі, дзе цэнтральную пазіцыю займае «Народны рэферэндум». Са слоў Вазняка, ён разлічвае выкарыстоўваць месяц перад выбарамі для працы з людзьмі, калі ён «прыкрыты пасведчаннем кандыдата ў дэпутаты» і «ні адзін амапавец не ўдарыць дубінкай па галаве».

«Улады, сябры выбарчых камісій дарма думаюць, што стаць дэпутатам Мінгарсавета - гэта светлая мара кандыдата ў дэпутаты Вазняка. Я не за тым пайшоў на гэтыя выбары. Ёсць цалкам стратэгічная кампанія, якая называецца «Народны рэферэндум», на гэтым пікеце мы агітуем не канкрэтна за сябе, а будзем размаўляць з людзьмі аб гэтай ініцыятыве», - сказаў Вазняк.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках