3 траўня 2024, Пятніца, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Януковіч спрабаваў збегчы у Расею

4

Зараз Віктар Януковіч знаходзіцца ў Данецкай вобласці.

Пра гэта заявіў спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў.

«Ён паспрабаваў сесці на самалёт, які павінен быў ляцець у РФ, але яго спынілі памежнікі. Зараз хаваецца дзесьці ў Данецкім рэгіёне», - сказаў ён, прадстаўляючы прызначанага ў суботу Вярхоўнай Радай в.а. міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава каманднаму складу ведамства ў Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс».

Турчынаў дадаў, што экс-генпракурор Віктар Пшонка і экс-кіраўнік міністэрства даходаў і збораў Украіны Аляксандр Кліменка паспрабавалі прайсці мяжу з Расеяй у Данецкай вобласці, але ім гэта не ўдалося.

«Іх паспрабавалі затрымаць, але са стральбой аховы яны адбіліся», - заявіў Турчынаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках