3 траўня 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане ў памяць аб загінулых запалілі тысячы свечак

Цяпер на плошчы Незалежнасці ў Кіеве сабраліся дзясяткі тысяч чалавек.

На Майдане ў памяць аб загінулых запалілі тысячы свечак, паведамляе карэспандэнт ЛІГАБізнесІнформ.

На пагорках ля Кастрычніцкага палаца са свечак актывісты выклалі надпіс: «Героям слава!»

Людзі прадаўжаюць прыходзіць: яны запальваюць свечкі і кладуць кветкі. Таксама свечкі запалілі на адной з барыкад на вуліцы Інстытуцкая.

Нагадаем, са cцяны Майдана абвясцілі аб тым, што на плошчу прыедзе экс-прэм'ерка Юлія Цімашэнка, якую раней вызвалілі. Самалёт з Цімашэнкай прызямліўся ў аэрапорце Жуляны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках