3 траўня 2024, Пятніца, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марцін Шульц: Вызваленне Цімашэнкі - гістарычны момант

Марцін Шульц: Вызваленне Цімашэнкі - гістарычны момант

Прэзідэнт Еўрапейскага парламента называе гістарычным момантам для Украіны і Еўропы вызваленне экс-прэм'еркі Юліі Цімашэнкі.

«Ад імя Еўрапейскага парламента я горача вітаю паведамленні аб вызваленні Юліі Цімашэнкі з турмы. Гэта - гістарычны момант для Украіны і Еўропы. Мае думкі з Юліяй, яе сям'ёй і паплечнікамі», - сказана ў заяве Шульца, распаўсюджанай у суботу ў Брусэлі. Прэзідэнт ЕП канстатаваў, што сітуацыя ва Украіне вельмі хутка мяняецца, піша delo.ua.

«Абвяшчэнне прэзідэнцкіх выбараў на 25 траўня асабліва вітаецца і з'яўляецца важным. Змены ідуць ва Украіну. Я аддаю належнае мірным дэманстрантам і заклікаю ўсіх захоўваць спакой», - дадаў ён.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках