18 траўня 2024, Субота, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя ў Варшаве: Сёння - Кіеў, заўтра - Менск

12

Блізу тысячы чалавек узялі ўдзел у акцыі салідарнасці з Украінай, якая прайшла ў сталіцы Польшчы.

Яна пачалася, як паведамляе карэспандэнт charter97.org, на Замкавай плошчы Варшавы сёння а 13:00. Там жа прайшоў мітынг, на якім выступілі прэзідэнт фонду Міжнароднай салідарнасці Кшыштаф Станоўскі, украінскі журналіст Віталь Портнікаў, беларускі апазіцыйны палітык Вячаслаў Сіўчык, украінскія, польскія і венесуэльскія актывісты.

Гучалі лозунгі, прычым, у падтрымку не толькі Украіны, але і Беларусі. «Лукашэнка - гэць!», «Сёння Кіеў, заўтра - Менск!». Над людзьмі луналі ўкраінскія, польскія і беларускія сцягі, а таксама сцягі ЕЗ.

Пасля гэтага пачалося шэсце да амбасады Украіны. Усю дарогу дэманстранты скандавалі лозунгі. Яны патрабавалі адстаўкі пасла Украіны ў Польшчы Маркіяна Мальскога праз ягоную падтрымку былога прэзідэнта Віктара Януковіча і рэпрэсій супраць удзельнікаў Еўрамайдану. Калі дыпламат выйшаў да дэманстрантаў яны яго асвісталі.

Акцыя завяршылася спевам гімна Украіны і ўскладаннем кветак у памяць аб загінулых ля сцен амбасады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках