19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Расеі адклікаў амбасадара з Украіны

6
МЗС Расеі адклікаў амбасадара з Украіны

Амбасадар Міхаіл Зурабаў выкліканы ў Маскву для кансультацый.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце МЗС РФ.

"У сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Украіне і неабходнасцю ўсебаковага аналізу становішча, якое склалося, прынятае рашэнне аб выкліку на кансультацыі ў Маскву амбасадара Расейскай Федэрацыі на Украіне М.Ю.Зурабава", - сказана ў паведамленні.

Нагадаем, парламент Украіны ў суботу прыняў пастанову аб выкананнi міжнародных абавязацельстваў Украіны, якія тычацца вызвалення Юліі Цімашэнка. У гэты ж дзень экс-прэм'ер выйшла на свабоду і прыляцела з Харкава ў Кіеў.

Таксама ў суботу Вярхоўная Рада прыняла пастанову аб адхіленні Віктара Януковіча ад выканання канстытуцыйных абавязкаў прэзідэнта краіны і прызначыла датэрміновыя прэзідэнцкія выбары на 25 траўня 2014 года. У адказ ён заявіў, што застаецца законна абраным кіраўніком дзяржавы і ў адстаўку сыходзіць не збіраецца, а ўсё, што адбываецца ў краіне, ён назваў дзяржаўным пераваротам.

Дзяржпамежслужба Украіны паведаміла, што ён, як і многія іншыя чыноўнікі, спрабаваў пакінуць тэрыторыю краіны. Учора з'явіліся паведамленні аб тым, што былы прэзідэнт хаваецца ў Крыму.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках