19 траўня 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ гатовы прадаставіць Украіне €20 мільярдаў на рэформы

23
ЕЗ гатовы прадаставіць Украіне €20 мільярдаў на рэформы

Дапамогу Кіеву гатовыя аказаць ЕЗ, ЗША і МВФ.

Пасля фармавання на Украіне новага ўрада ЕЗ гатовы прадаставіць Украіне 20 млрд еўра на правядзенне рэформаў. Пра гэта, як перадае "Інтэрфакс", заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах Еўрапейскага парламента Элмар Брок.

"Мне здаецца, што будзе 20 млрд еўра на стале на правядзенне рэформаў, і гэтую падтрымку можна будзе даць неадкладна, для прадухілення дэфолту", - сказаў ён у эфіры тэлеканала "1+1".

Еўрадэпутат выказаў надзею, што на Украіне хутка з'явіцца новы ўрад, які і правядзе патрэбныя рэформы.

"Мы падтрымаем гэты ўрад. Людзям не варта баяцца таго, што адбудзецца дэфолт і не будзе забяспечанае правядзенне рэформаў і Украіна застанецца сама, без падтрымкі", - дадаў ён.

Па словах Брока, дапамога ЕЗ будзе накіраваная на "стварэнне лепшых эканамічных умоў для эканамічнай будучыні - каб прыгатаваць краіну да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з ЕЗ".

Раней каардынатар нямецка-расейскага супрацоўніцтва ў МЗС ФРГ Гернат Эрлер заклікаў Брусэль як мага хутчэй накіраваць Кіеву фінансавую дапамогу. На яго думку, для прадухілення банкруцтва Украіны ЕЗ павінен дамовіцца аб сумесных дзеяннях з Масквой.

У сваю чаргу Расея зноў паабяцала выкупіць другую порцыю ўкраінскіх еўрабондаў на 2 млрд даляраў у рамках прадастаўлення Кіеву крэдыту. Як і ЕЗ, Масква мае намер ажыццявіць здзелку да таго моманту, калі на Украіне будзе сфармаваны новы ўрад. Стварэнне кабінета міністраў павінна быць завершана ў аўторак, 25 лютага.

Разам з тым раней заходнія назіральнікі назвалі чарговы транш расейскай дапамогі адной з галоўных прычын аднаўлення крызісу на Украіне. На іх думку, менавіта ён у чарговы раз нагадаў пра вернасць Віктара Януковіча Пуціну і пра жаласную сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне.

Магчыма, менавіта з гэтай прычыны на фоне заявы Мінфіна аб другой порцыі крэдыту Кіеву ўлады Велікабрытаніі заклікалі Расею не перашкаджаць Еўразвязу ў прадастаўленні эканамічнай дапамогі Украіне, казна якой, па сцвярджэнні в.а. прэзідэнта Аляксандра Турчынава, абсалютна пустая.

Дапамагчы Украіне абяцае таксама Вашынгтон. ЗША разам з МВФ акажуць фінансавую дапамогу для выратавання ўкраінскай эканомікі, "якая знаходзіцца ў вельмі слабым стане і мае патрэбу ў рэфармаванні", заявіла памочнік прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Сюзан Райс, як перадае NEWSru.ua.

Кіраўнік МЗС ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер заявіў у эфіры ZDF, што "Украіна, у выпадку свайго банкруцтва і няздольнасці плаціць, стала б занадта цяжкай ношай як для вялікага суседа на Усходзе (гэта значыць для Расеі), так і для Еўрапейскага звяза".

Ён адзначыў, што калі б пагадненне па ўрэгуляванні крызісу на Украіне не было заключана да канца мінулага тыдня, то сітуацыя, "без сумневу, павярнулася б грамадзянскай вайной".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках