19 траўня 2024, Нядзеля, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Януковіча хочуць вывезці з Крыма на расейскім ваенным караблі?

34

Віктара Януковіча бачылі ў Севастопалі.

Пра гэта піша пазафракцыйны народны дэпутат Украіны Алег Ляшко ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». Ён паведаміў пра тое, што Віктар Януковіч - у Крыму і яго спрабуюць вывезці з Украіны на баявым расейскім караблі.

«Жыхары мікрараёна толькі што бачылі Януковіча ў размяшчэнні брыгады марской пяхоты ЧФ РФ (бухта Казачая, Севастопаль). Яго зараз збіраюцца вывозіць на расейскім баявым караблі», - піша Алег Ляшко.

Нагадаем, раней у сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя, што картэж экс-прэзідэнта Украіны праехаў праз Ялту. Тым часам на ўездзе ў Сімферопаль і Севастопаль перагароджаныя дарогі, узмоцненыя нарады ДАІ. Побач з супрацоўнікамі ДАІ знаходзяцца маладыя людзі. Яны тлумачаць, што чакаюць прыезду нейкіх правакатараў, паведамляе fresh.org.ua.

На Ялцінскай шашы каля ўезду ў Сімферопаль з'явіліся супрацьтанкавыя вожыкі. Усталявалі іх супрацоўнікі ДАІ, якія развярнулі тут КПП. Другі такі ж пост усталяваны пад Верхнясадавым пры дарозе на Сімферопаль, перадае партал allKerch.

Зараз у Севастопалі па прыватных справах знаходзіцца Міністр абароны Расеі.

Прадстаўнік Віктара Януковіча ў парламенце Юрый Мірашнічэнка ў нядзелю заявіў, што сувязь з экс-прэзідэнтам адсутнічае, і ён нічога не ведае пра тое, дзе той знаходзіцца, перадае тэлеканал Euronews.

Апошнім з'яўленнем Віктара Януковіча перад суграмадзянамі стаў запіс яго інтэрв'ю, паказаны напярэдадні харкаўскім тэлеканалам. У ім прэзідэнт паведамляў, што прыляцеў у Харкаў, каб узяць удзел у з'ездзе дэпутатаў паўднёва-усходніх абласцей, Аўтаномнай рэспублікі Крым і Севастопаля, які адбыўся тут у суботу, і што збіраецца здзейсніць паездку па ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках